Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж
Выгляд
Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж | |
---|---|
Тып | каледж |
bgaek.by | |
Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж — каледж у г.Бабруйск. Навучанне (дзённае і завочнае) па 3 спецыяльнасцях: бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, правазнаўства.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1949 годзе як школа дзясятнікаў-будаўнікоў. З 1953 г. дзейнічаў як школа бухгалтароў калгасаў, ператвораная ў 1957 г. у сярэднюю сельскагаспадарчую навучальную ўстанову. У 1967 г. было адкрыта другое аддзяленне па падрыхтоўцы тэхнікаў-будаўнікоў. 5 красавіка 2001 г. каледж быў перайменаваны ў «Бабруйскі аграрна-эканамічны каледж». 19 студзеня 2004 г. навучальнай установе прысвоены статус Установа адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бабруйскі сельскагаспадарчы тэхнікум // Беларуская энцыклапедыя : ў 18 т. Т. 2. /Гал. Рэд. Г.П.Пашкоў. – Мн.,1996. – С.193
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 21 лістапада 2018.